Плакала лета, зямлю пакідаючы;
Ціха ліліся сьлязінкі на поле.
Але прыгожаю восеньню яснаю
Там, дзе упалі яны, вырасталі
Кветкі асеньнія, кветкі, ўспаённыя
Тугаю, горам, сьлязінкамі лета.
Кветкі асеньнія, родныя, бледныя!
Вырасьлі вы, каб ураз жа і згінуць.
Можа, таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплятае.
"Плакала лета, зямлю пакідаючы"
Mаксiм Багдановiч, 1912
Meishi Smile's 2nd full-length offers several shades of synth-laden exuberance, blurring '80s sheen with darker pop. Bandcamp New & Notable Oct 6, 2015